Нумар у папяровым спеўніку 125.

ДУХ СВЯТЫ ПРЫЙДЗІ ДА НАС

Тэгі: ,

Дух Святы, прыйдзі да нас,
Дух Святла і Любові,
Дух Агонь, прыйдзі і нас распалі.
1. Дух Айца, прыйдзі, будзь нашым святлом,
Хай прамянее бляск Тваёй хвалы.
Нябесная брама, жыцця крыніца,
Будзь аздараўленнем, моц сэрцам дай.
2. О, Дух Жыватворчы, радасць Касцёла,
Хай песня Ягняці з сэрцаў плыве.
Любові Айцоўскай дай нам спазнаць,
Аблічча Хрыстова нам пакажы.
3. Будзь чыстай крыніцай, промнем бліскучым,
Табою яснее Хрыстовы крыж.
О, Сведка праўдзівы, дай нам адвагі
Сведчыць заўсёды: Езус жыве!