Нумар у папяровым спеўніку 171.

ІЗНОЎ БАЧЫШ

Тэгі: ,

1. Ізноў бачыш самотны твар,
Ізноў бачыш вочы, поўныя суму,
Згублены ты сярод штодзённых спраў,
З тысяччу праблем у сэрцы крыўду хаваеш.
Радасна спявай, бо з неба на цябе глядзіць Айцец
І ведае усё, чаго хочаш ты,
Але чакае, калі даверыш сэрца.
Больш не сумуй – з табой заўсёды Езус, цябе любіць Ён,
Усё табе прабачыў, не бойся больш,
Што з табою станецца, калі Бог – Айцец твой?
2. Шмат жадаеш ты, вельмі шмат.
Бяжыш за шчасцем, а яно ўцякае.
Крыж штодзённы хочаш скінуць з плеч,
Хаваешся, а Бог цябе чакае.