Нумар у папяровым спеўніку 309.

РАСКІНУЎ СВАЕ РУКІ

Тэгі:

Раскінуў свае рукі,
Прыбітыя да крыжа.
Зірні з яго на зямлю,
Як сокал з узвышша.
1. Вуліцы гамоняць, мітусяцца людзі.
І ў вечар позні і як ранак будзіць.
Ласкава ўсьміхніся, да крыжа прыбіты,
Паглядзі лагодна на люд твой працавіты.
2. Выслухай хто моліць, накармі галодных,
Дапамажы пакутнікам і прабач памерлым.
Будзь цярплівы, Саколе, да свайго народа.
Просім прабачэння, надзеі і збаўлення.