Нумар у папяровым спеўніку 85.
ВОСЬ ЯГНЯТКІ
2. Хрыстус сам у любові вечнай нас сваёй крывёй частуе,
Сваё Цела Найсвяцейша, Ён святар нам ахвяруе.
3. Знак крыві, што над дзвярыма, Анёл помсты аглядае.
Мне падзеленае мора, войска ў хвалях паглынае.
4. Ужо нам Пасхай стаў Ты, Хрыстэ, Велікоднай стаў Ахвярай.
Стаў Ты Хлебам нашым чыстым для душ простых, шчырай веры.
5. О, Святая Ахвяра Неба, Ты моц пекла зневажаеш,
Рвеш цяжкія путы смерці і жыццё нам здабываеш.
6. Хрыстус, пекла разграміўшы, пераможны знак яўляе,
Неба людзям адчыніўшы, князя цемры ўшчэнт знішчае.
7. Велікоднай весялосцю будзь нам вечна, Езу мілы,
Сцеражы нас ад загубы, мы адроджаны Табою.
8. Хай хвала Айцу і Сыну, што з памерлых уваскрасае,
І Святому Духу разам на вякі не перастане!